Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Укараненне Міграцыйнай стратэгіі Польшчы ў заканадаўства і практыку дзяржорганаў абмеркавалі з удзелам беларускіх дэмсіл

2025-04-16

Намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Кабінета Арцём Праскаловіч прыняў удзел у першым пасяджэнні Рабочай групы па супрацоўніцтве з НДА пры Камісіі па міграцыі ў Варшаве. Група, у якую ўваходзіць больш за 20 прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і дзяржструктур, абмяркоўвала план па імплементацыі Міграцыйнай стратэгіі Польшчы на 2025–2030 гг. у заканадаўства і практыку дзяржорганаў.

Разгледжаны 26 пунктаў плана. Для беларусаў ключавымі сталі:

распрацоўка сістэмы збору і аналізу міграцыйных даных (польскія органы прызнаюць адсутнасць цэнтралізаванай і якаснай сістэмы);
стварэнне новага падыходу да селектыўнай візавай палітыкі да 2027 года, каб знайсці баланс паміж адкрытасцю і прадухіленнем злоўжыванняў.

Намесніца міністра замежных спраў Польшчы Хенрыка Масціцка-Дэндыс заявіла, што праблемы з выдачай гуманітарных віз будуць вырашаныя да І квартала 2026 года. Плануецца спрасціць працэдуру іх атрымання і адначасова прадухіліць выкарыстанне віз не па прызначэнні.

Таксама абмяркоўваліся:
распрацоўка рэкамендацый па забеспячэнні доступу іншаземцаў да сістэмы аховы здароўя – з планаваным завяршэннем да канца 2025 года;
завяршэнне лічбавізацыі працэсаў разгляду заяў на легалізацыю – таксама да канца 2025 года;
стварэнне новых мадэлей набору замежнікаў для навучання і даследаванняў у Польшчы дзеля захавання якасці адукацыі і ўнутранай бяспекі.

Намеснік міністра навукі і вышэйшай адукацыі Анджэй Шэптыцкі адзначыў, што Польшча зацікаўлена ў прытоку перспектыўных студэнтаў і выбітных навукоўцаў, але працяглае чаканне віз стварае сур’ёзныя перашкоды для рэалізацыі гэтага падыходу – сітуацыя павінна палепшыцца, у тым ліку для студэнтаў з Беларусі.

Рабочая група працягне працу на сталай аснове для абароны інтарэсаў беларусаў пры рэалізацыі Міграцыйнай стратэгіі Польшчы.

@CabinetBelarus

Main carousel image