Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«Калі вы бачыце сваё месца ў дзяржаўным кіраванні, запоўніце Кадравую матрыцу»

2025-04-15

Юрый Губарэвіч, намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, каардынатар кампаніі «Кадравы Рэзерв для Новай Беларусі», пра Кадравую матрыцу:

«Калі жывеш пры дыктатуры, здаецца, што вакол няма альтэрнатывы, што ўсё навокал выпаленая зямля, а сапраўдных прафесіяналаў ужо няма. Гэта не так. Проста сістэма не дае магчымасці праявіць ініцыятыву, амбіцыі і быць актыўным. Кадравы рэзерв гэта магчымасць паказаць, што беларусы і беларускі, як у Беларусі, так і за яе межамі, гатовыя дзейнічаць.

Мы прапануем тое, што дазваляе заявіць пра свае намеры і амбіцыі Кадравую матрыцу. Яна ўжо некалькі месяцаў працуе для ўдзельнікаў «Кадравага Рэзерву», якія першымі атрымліваюць доступ да ўсіх магчымасцяў. А цяпер матрыца адкрытая для ўсіх жадаючых, каб ўсе маглі даведацца, як гэта працуе.

Калі вы бачыце сваё месца ў дзяржаўным кіраванні, запоўніце Кадравую матрыцу. Гэта проста, бяспечна і дае магчымасць паказаць, у якіх сферах вы хацелі б працаваць.

Матрыца дазволіць убачыць, на якія ролі ўжо прэтэндуюць іншыя ўдзельнікі. Акрамя таго, запаўняючы яе, вы сфармулюеце ўласны вектар развіцця і зробіце крок да таго, каб стаць часткай рэальнай прафесійнай супольнасці для Беларусі».

@CabinetBelarus

Main carousel image