Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«Клопат пра тых, каму цяжка, – гэта не дабрачыннасць, а норма»

2025-04-15

Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета, распавяла пра гуманітарныя ініцыятывы, да якіх беларусы могуць далучыцца ўжо цяпер:

«Быць побач гэта больш, чым проста дапамога. Гэта пра ўвагу, пра гатоўнасць пачуць і падставіць плячо.

Зараз ладзіцца акцыя гуманітарнай дапамогі для ўкраінскіх дзяцей-сірот і пажылых людзей з інваліднасцю. Дапамога накіроўваецца ў дамы-інтэрнаты ва Украіне туды, дзе асабліва не хапае самых простых рэчаў, і дзе кожны жэст падтрымкі мае велізарнае значэнне. За гэтай ініцыятывай стаіць Беларуска-ўкраінскі валанцёрскі цэнтр «Сустрэча» каманда, якой мы бязмерна ўдзячныя. Яны робяць важныя рэчы — без камер, без узнагарод, проста таму, што не могуць інакш.

Акцыя праходзіць у Вільні. Па ўсіх пытаннях можна пісаць у чат-бот у тэлеграм-канале Кабінета @belcabinet_bot або ў Instagram-акаўнт Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы.

Адначасова служба «Хуткая гуманітарная дапамога» запускае праграму падтрымкі людзей з інваліднасцю з нагоды Міжнароднага дня барацьбы за іх правы, які адзначаецца 5 мая.

Клопат пра тых, каму цяжка, гэта не дабрачыннасць, гэта норма. Так выглядае грамадства, якое выбірае быць чулым, удзячным, сталым.

Калі беларусы далучаюцца да такіх праектаў, становіцца зразумела: у нас ёсць сіла трымацца разам. Гэта не толькі дабрыня гэта выбар. Пра тое, якім можа быць свет, калі ў ім ёсць месца для кожнага і кожнай.

Хтосьці нясе прадукты, хтосьці распавядае пра збор, хтосьці проста побач. І ўсё гэта складаецца ў сапраўдны рух падтрымкі цёплы, шчыры, неабходны. Дзякуй кожнаму. Дзякуючы вам нараджаецца тое асяроддзе, у якім хочацца жыць. І ў якое хочацца верыць».

@CabinetBelarus

Main carousel image