Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Што задумаў Лукашэнка? Павел Латушка аб развязаным дыктатарам міграцыйным крызісе

2025-04-11

Бягучая сітуацыя ў Беларусі, знікненне спікеркі Каардынацыйнай Рады Анжалікі Мельнікавай, а таксама ацэнка дзеянняў рэжыму Лукашэнкі па эскалацыі напружанасці ў Еўропе у фокусе ўвагі медыя. Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка даў інтэрв’ю незалежным беларускім медыя, а таксама медыя Украіны, Польшчы, Паўночнай Македоніі, Грузіі і іншых краін.

«Пачынаючы з 2021 года, Лукашэнка накіроўвае, укідвае мігрантаў на межы з Еўрапейскім саюзам Польшчы, Літвы і Латвіі. У апошні час мы назіраем значны рост атак, перш за ўсё ў кірунку Польшчы, але апошнія дні таксама прыходзіць і дрэнная інфармацыя з латвійскай і з літоўскай межаў. Лукашэнка, выконваючы заданні Пуціна, хоча дэстабілізаваць такім чынам межы Еўрапейскага саюза.

Ён хоча дэстабілізаваць сітуацыю ў грамадствах еўрапейскіх краін для таго, каб еўрапейцы апелявалі да сваіх палітыкаў менш падтрымліваць Украіну ў вайне, якую развязала Расія. Крэмль і рэжым Лукашэнкі хочуць дамагчыся ўвядзення хаця б часовага ці частковага памежнага кантролю, каб Еўрапейскі саюз, які славіцца тым, што можна свабодна перамяшчацца па тэрыторыі ўсяго ЕС, не змог ужо ганарыцца гэтым, і каб з-за гэтага ўзніклі адпаведныя праблемы», адзначыў Павел Латушка ў інтэрв’ю тэлеканалу FREEДОМ.

@CabinetBelarus

Main carousel image