Польскі Сейм падтрымаў Беларусь!
2025-04-04
Сёння парламент Польшчы прыняў важную рэзалюцыю ў падтрымку Беларусі. Гэта міжнародны інструмент, які дапамагае ўмацаванню сувязяў паміж Польшчай і Беларуссю і падтрымцы дэмакратычных пераменаў.
Святлана Ціханоўская падзякавала дэпутатам, асабліва Камітэту па міжнародных справах, яго старшыні Паўлу Ковалю, а таксама парламентарыям Аляксандры Вішнеўскай і Марціну Басацкаму:«Вашая салідарнасць надае нам сілу і надзею ў барацьбе за свабоду. Мы не спынімся, пакуль Беларусь не стане вольнай і незалежнай краінай Еўропы!»



