Кіраўніца Кабінета адкрые Офіс беларускіх дэмакратычных сіл у Эстоніі
2025-03-24
У тым ліку з гэтай місіяй Святлана Ціханоўская здзяйсняе працоўны візіт у Талін.
Кіраўніком Офіса беларускіх дэмакратычных сіл у Эстоніі стане Віталь Малчанаў – намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў Кабінеце і прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай у Эстоніі і Латвіі.
У праграме візіту запланаваныя сустрэчы са спікерам парламента Эстоніі Лаўры Хусарам, мэрам Таліна Яўгенам Асіноўскім і міністрам замежных спраў Эстоніі Ёнатанам Усевіаў.
@CabinetBelarus
