Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Прадстаўнікі Кабінета завяршылі візіт ва Украіну

2025-03-23

Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская і кіраўнік апарату Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валерый Мацкевіч завяршылі мерапрыемствы ў межах візіту ва Украіну ў складзе дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі.

Валерый Мацкевіч: «Для нашай дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі, якая ўключала прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады і Офіса Святланы Ціханоўскай, гэта быў надзвычай важны і насычаны тыдзень.

Мы мелі шчырыя размовы і прадметныя дыскусіі з народнымі дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны Багданам Яраменкам і Алегам Дундам, намеснікам міністра па справах ветэранаў Русланам Прыходзькам, дарадцам Офіса прэзідэнта Украіны Міхаілам Падалякам ды іншымі службовымі асобамі.​

Безумоўна, асабліва каштоўнымі былі няпростыя, але шчырыя размовы з беларускімі добраахвотнікамі і валанцёрамі. Мы ўдзячныя прадстаўнікам Палка Каліноўскага за магчымасць ушанаваць памяць беларускіх герояў, якія аддалі свае жыцці за вольную і незалежную Украіну, абараняючы Кіеў у баях за Бучу, Ірпень і Машчун.​

Дзякуем аналітычнаму цэнтру «Украінская Прызма» за высокі ўзровень дыскусій, а ўладам Украіны за зацікаўленасць у развіцці Беларусі як незалежнай дзяржавы.

Са свайго ж боку, мы, беларускія дэмакратычныя сілы, будзем рабіць усе магчымае, каб рашуча падтрымліваць незалежнасць і суверэнітэт Украіны ў барацьбе за тэрытарыяльную цэласнасць і бяспеку.​

Слава Украіне і Жыве Беларусь!»

@CabinetBelarus

Main carousel image