Аб’яднаны Пераходны Кабінет прыняў рашэнне аб узнагароджанні шэрагу выбітных асоб за ўнёсак у развіццё Беларусі
2025-03-22
Адпаведную пастанову напярэдадні Дня Волі – 21 сакавіка 2025 года – падпісала кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская.
Крыжом Адраджэння Беларусі (братоў Луцкевічаў) за шматгадовую працу і значны ўнёсак у нацыянальнае адраджэнне ўзнагароджваецца:
▪️Сяргей Дубавец – беларускі журналіст, пісьменнік, выдавец і грамадскі дзеяч.
Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» за выбітныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці ўзнагароджваюцца:
▪️Віціс Юрконіс (Vytis Jurkonis) – літоўскі палітолаг, выкладчык, кіраўнік літоўскага офіса Freedom House;
▪️Павел Казанецкі (Paweł Leszek Kazanecki) – польскі палітолаг і праваабаронца, былы кіраўнік Усходнееўрапейскага дэмакратычнага цэнтра;
▪️Зміцер Лукашук – беларускі журналіст і радыёвядоўца;
▪️Павел Лібер – IT-эксперт, прадпрымальнік, заснавальнік шэрагу грамадскіх ініцыятыў у лічбавай сферы.
Медалём Францыска Скарыны за высокія дасягненні ў сваёй дзейнасці ўзнагароджваецца:
▪️Лявон Вольскі – беларускі музыка, літаратар, мастак і грамадскі дзеяч.
Медалём Няскораных (Ларысы Геніюш) за стойкасць і годнае, праяўленыя ў зняволенні, узнагароджваецца:
▪️Ксенія Луцкіна – беларуская журналістка, былая супрацоўніца Белтэлерадыёкампаніі.
Медалём «Гонар і годнасць» за рызыку сваім жыццём у змаганні за свабоду, нацыянальныя каштоўнасці, дэмакратыю і правы чалавека ўзнагароджваецца:
▪️Аляксандр Варапаеў – юрыст, палкоўнік юстыцыі ў адстаўцы.
Выканаўцу абавязкаў прадстаўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Паўлу Баркоўскаму даручана паведаміць узнагароджаным і арганізаваць урачыстыя цырымоніі.
@CabinetBelarus
