Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«Нас немагчыма запалохаць!»

2025-03-22

Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Кабінета: «23 сакавіка, з нагоды Дня Волі, заклікаю ўсіх прыходзіць на марш у Варшаве і выходзіць на вуліцы гарадоў у гэтыя дні па ўсім свеце, каб паказаць, што нас немагчыма запалохаць рэпрэсіямі і гвалтам.

Давайце разам прадэманструем нашу моц, мужнасць і адзінства перад абліччам рэжыму, які спрабуе адабраць у нас права на свабоду і будучыню. Прыходзьце на марш – няхай голас беларусаў гучыць на поўную сілу, як бы яго ні спрабавалі знішчыць.

Мы прыйдзем святкаваць наша нацыянальнае свята па закліку сэрца і гучна абвясцім на ўвесь свет: “Жыве Беларусь“! Бо гэта наша свята, і яго ў нас не скрасці ні ГУБАЗіКам, ні Лукашэнку.

Жыве Беларусь!»

📌 Час: 13:00
📌 Месца: плошча Трох Крыжоў, Варшава

@CabinetBelarus

Main carousel image