Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«Беларускія лекары працуюць болей, чым на Захадзе, а атрымліваюць менш»

2025-03-22

Намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета, урач Станіслаў Салавей у інтэрв’ю для выдання «Салідарнасць» пракаментаваў заяву міністра аховы здароўя рэжыму Лукашэнкі аб «годнай зарплаце» беларускіх медыкаў:

📌 «Лічыць яны ўмеюць класна – але значная частка медыкаў працуе на 1,5 стаўкі. Чыноўнікі маюць васьмігадзінны працоўны дзень, а медыкі – у паўтара раза болей. І гэта лічыцца нармальным»

📌 «Па сутнасці, узаконілі шасцідзёнку, калі пачалі праводзіць платныя аперацыі на выходных – гэта ўвогуле ўзор паншчыны»

📌 «Яшчэ раз падкрэслю: гаворка ідзе пра зарплату да выліку падаткаў. А людзі ў нас прывыклі, што зарплата – гэта “чыстыя” грошы, бо падаткі ў асноўным плаціць наймальнік. І гэта таксама пакідае пэўныя шчыліны ў разліках. Але сума, якую людзі атрымліваюць на рукі, будзе меншая»

📌 «Стэндап аднаго пажылога акцёра пра тое, што ў Беларусі лекары хочуць атрымліваць, як на Захадзе, а працаваць, як у нас, справядлівы з дакладнасцю да наадварот: беларускія лекары працуюць болей, а атрымліваюць менш»

📌 «У той жа Польшчы, Германіі, Аўстрыі маленькія гарадкі папулярныя – людзі са сталіц ахвотна пераязджаюць туды жыць і працаваць. А ў Беларусі ёсць Мінск – і ўсё. Вось з гэтым трэба змагацца. Каб праца ў Марынай Горцы або Краснаполлі не лічылася ссылкай, і каб у чалавека на сцяне не вісеў каляндарык, дзе ён адзначае, колькі дзён засталося на гэтай катарзе»

📌 «Любая рэформа сістэмы зараз выкліча кароткатэрміновае пагаршэнне. Але мы цудоўна разумеем, якая мэта ў міністра Хаджаева: не зрабіць ахову здароўя лепшай, а як мага даўжэй сядзець у сваім крэсле і атрымліваць міністэрскую зарплату»

📌 «Асноўным крытэрыем ацэнкі яго працы будзе меркаванне аднаго чалавека. Той убачыць лічбы: у Хойніках лекары ёсць – добра. А тое, што яны слаба падрыхтаваныя, працуюць за траіх – ужо не мае значэння»

@CabinetBelarus

Main carousel image