Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Латушка — пра пагрозы рэжыму ўдзельнікам святкавання Дня Волі

2025-03-21

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка звярнуўся да беларусаў і польскага грамадства напярэдадні акцыі да Дня Волі ў Варшаве з нагоды таго, што Следчы камітэт Лукашэнкі абвясціў пра намер вызначаць усіх беларусаў, якія будуць удзельнічаць у публічных святкаваннях Дня абвяшчэння БНР, і пагражае ім крымінальным пераследам, канфіскацыяй маёмасці і ціскам на іх родных у Беларусі.

Павел Латушка: «Злачынствы рэжыму Лукашэнкі не абмяжоўваюцца межамі Беларусі. Больш за 600 тысяч беларусаў былі вымушаны пакінуць краіну праз атмасферу страху і тэрору, створаную дыктатарам. Але нават за мяжой яны сутыкаюцца з пераследам: завочнымі прысудамі, канфіскацыяй маёмасці, крымінальнымі справамі, спробамі забойства, гвалту і ціскам на блізкіх у Беларусі.

Усе гэтыя злачынствы носяць трансгранічны характар. Цяпер у Міжнародным крымінальным судзе па ініцыятыве ўрада Літвы распачата папярэдняе расследванне сітуацыі ў Беларусі.

У гэты важны момант мы звяртаемся да польскага грамадства: падтрымайце беларусаў! Прыходзьце разам з намі на акцыю ў абарону свабоды і дэмакратыі. Вам не пагражае небяспека – вы жывяце ў свабоднай краіне і знаходзіцеся пад абаронай вашай дзяржавы.

Звяртаюся да беларусаў: нам важна быць разам у гэты важны дзень, але абавязкова выкарыстоўвайце ўсе магчымыя меры засцярогі, каб рэжым не мог вас ідэнтыфікаваць. Насіце маскі, акуляры, парыкі. 23 сакавіка а 13:00 збярэмся ў Варшаве на плошчы Трох Крыжоў
».

Фота: Наша Ніва

@CabinetBelarus

Main carousel image