Прадстаўнікі Кабінета ўшанавалі памяць герояў і ахвяр расійска-ўкраінскай вайны
2025-03-21
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская і кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч наведалі горад Бучу, які знаходзіцца ў Кіеўскай вобласці Украіны і сумна вядомы здзейсненым расійскімі акупантамі масавым забойствам мірных жыхароў ў сакавіку 2022 года.
Таксама чальцы Кабінета наведалі мемарыяльны комплекс «Анёлы Перамогі» і мемарыял Аляксею Скоблю, беларускаму добраахвотніку, герою Украіны.
Вольга Зазулінская, каля мемарыялу Аляксею Скоблю: «Гэта такі імправізаваны мемарыял, які зладзілі сваімі сіламі пабрацімы Аляксея. Вельмі важна ўшаноўваць памяць нашых беларускіх добраахвотнікаў, якія аддалі і аддаюць свае жыцці не толькі за незалежнасць Украіны, але і за вольную будучыню Беларусі. Сацыяльная палітыка павінна быць накіравана на падтрымку не толькі сем’яў загінулых добраахвотнікаў, а таксама і тых, хто сёння ваюе»
Валерый Мацкевіч, у горадзе Бучы: «20 лютага 2022 года на тэрыторыі Беларусі завершыліся беларуска-расійскія вучэнні паз назваю “Саюзная рашучасць“. У гэты дзень мірныя жыхары цудоўных гарадоў Буча і Ірпень яшчэ не ведалі, што Лукашэнка не толькі беларускі “крывавы дыктатар“, але і міжнародны ваенны злачынца, які прадаставіць праз 4 дні для Пуціна ўсе магчымасці для таго, каб уварвацца з тэрыторыі Беларусі. Самы кароткі шлях да Кіева Лукашэнка прадаставіў Пуціну»
@CabinetBelarus
