Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Латушка – да міністра замежных спраў рэжыму Лукашэнкі Максіма Рыжанкова

2025-03-19

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка адрэагаваў на заявы пра «крокі па аднаўленні даверу з Захадам», якія Лукашэнка абмяркоўваў cа сваім міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым:

«Максім Рыжанкоў, хачу нагадаць табе дзеянні, якія можаш яшчэ раз данесці да Лукашэнкі:

1. Спыніць рэпрэсіі супраць беларусаў унутры краіны і за яе межамі.

2. Вызваліць усіх палітвязняў.

3. Забяспечыць умовы для вяртання беларускіх эмігрантаў і гарантаваць ім бяспеку.

4. Дэкрыміналізаваць палітычную і грамадскую дзейнасць у Беларусі.

5. Дэкрыміналізаваць незалежныя СМІ і іх працу.

6. Дэпалітызаваць правапрымяняльную практыку ў дачыненні да палітыкаў і грамадскіх дзеячаў.

7. Гарантаваць бяспеку апазіцыйным палітыкам і іх прыхільнікам.

8. Скасаваць законы і нарматыўныя акты, што абмяжоўваюць правы беларусаў за мяжой.

9. Правесці датэрміновыя выбары з міжнародным маніторынгам.

10. Спыніць саўдзел у вайне і знешнепалітычную падтрымку агрэсіўных дзеянняў Расіі.

11. Адмовіцца ад правядзення вучэнняў «Захад-2025» на тэрыторыі Беларусі.

12. Спыніць выкарыстанне мігрантаў у якасці інструмента гібрыднай вайны.

Упэўнены, што адмаўленне ад унутранай рэпрэсіўнай і знешняй агрэсіўнай палітыкі – ключ да аднаўлення даверу з заходнімі краінамі»

@CabinetBelarus

Main carousel image