Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Спіс мерапрыемстваў да Дня Волі

2025-03-19

25 сакавіка беларусы па ўсім свеце адзначаць 107 год са дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі! Да гэтай знакавай даты ў розных краінах адбудуцца імпрэзы, акцыі і сустрэчы, прысвечаныя гісторыі і сучаснасці Беларусі, – каб сабраць нашых людзей разам, ушанаваць спадчыну БНР і выказаць еднасць.

Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай сабрала спіс мерапрыемстваў, каб вы змаглі далучыцца да святкавання:

20 сакавіка:
🇵🇱Уроцлаў, 18:00, Przejście Dialogu, ул. Świdnicka 19
Літаратурна-гістарычная сустрэча «Ад Рагвалода да БНР»;

22 сакавіка:
🇵🇱Кракаў, 17:30-19:30, ul. Mikołajska 4/6 (Прастора)
Палітычны клуб «Пасяджэнне Рады БНР»;

🇨🇿Прага, 14:00, Альшанскія могілкі (збор каля праваслаўнай капліцы)
Ушанаванне памяці Прэзідэнтаў Рады БНР;

🇨🇦Эдмантан, 13:00, 3221 Buena Vista Road, Sir Wilfrid Laurier Park, Edmonton
Святочная імпрэза да Дня Волі і Гукання Вясны;

🇨🇦Таронта, 15:00, Шэсце па Bloor St. ад Jane да Беларускага Цэнтра
Шэсце і ўрачыстая праграма ў Беларускім Цэнтры;

23 сакавіка:
🇱🇹Вільня, 12:00, Baltasis tiltas
Святочны сплаў на байдарках;

🇵🇱Беласток:
▫️10:00, Царква Святога апостала Іаана Багаслова, ul. Zbigniewa Herberta 1
Малебен за беларускі народ;
▫️15:30, plac przy restauracji Żubrowisko, ul.Rynek Kosciuszki 10
Мітынг і канцэрт;

🇵🇱Варшава, 13:00, ад plac Trzech Krzyży да plac Zamkowy
Марш з нагоды Дня Волі;

🇵🇱 Познань, 14:00, ад plac Adama Mickiewicza і ідзем да plac Wolności
Марш;

🇵🇱Кракаў, 16:00-18:00, ul. Mikołajska 4/6 (Прастора)
Лекцыя «Спробы стварэння ўзброеных сілаў БНР»;

🇺🇸Чыкага, 15:00-19:00, The Mathew Bieszczat Volunteer Resource Center 6100 N Central Ave, Chicago
Святкаванне Дня Абвешчання Незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі

🇺🇸Ралі, 12:00-13:00, Moore Square (201 S Blount St, Raleigh, NC 27601)
Марш да Дня Волі;

24 сакавіка:
🇱🇹Вільня, 18:00, Bokšto g. 2 (Карчма 1863)
Віктарына «Што ты ведаеш пра дзеячоў БНР?»

🇺🇸Белв’ю, 15:00, Kelsey Creek Park
Святочная імпрэза «Гуканне Волі»;

25 сакавіка:
🇱🇹Вільня:
▫️9:00-9:30, Gedimino pr. 53 (флагшток з боку ракі)
Узняцце бел-чырвона-белага сцяга каля Сейма Літоўскай Рэспублікі з удзелам Святланы Ціханоўскай і дэпутатаў Сейма Літвы;
▫️10:00, Алея Беларускай дэмакратыі каля Сейма Літоўскай Рэспублікі
Вольны бчб-аўтапрабег;
▫️11:00, Могілкі Росы
Акцыя памяці: ускладанне кветак і знічак да магіл Луцкевічаў і ў капліцу Кастуся Каліноўскага, экскурсія;
▫️18:00, Лукішская плошча
Мітынг і марш да амбасады Беларусі;
▫️19:15, Амбасада Беларусі
Падвязванне стужачак, запальванне знічак. Вольны мікрафон;
▫️20:00, Bokšto g. 2 (Карчма 1863)
Нефармальны працяг святкаванняў;

🇱🇹Каўнас, 13:45, Пятрашунскія могілкі
Ускладанне кветак і запальванне знічак на надмагіллі Клаўдзія Дуж-Душэўскага;

🇵🇱Беласток:
▫️16:30, Парк Konstytucji 3 Maja
Забег свабоды;
▫️18:30, Канцэртны зал Комплексу музычных школ, ul.Podleśna 2
Урачысты канцэрт;

🇵🇱Уроцлаў, 18:00, Plac Wolności – Rynek
Марш і акцыя;

🇵🇱Кракаў, 18:00-19:30, Plac wielkiej armii Napoleona
Марш і мітынг;

🇨🇾Лімасол, 20:30, Rialto Theatre, Rialto Andrea Drousioti 19, Platia Iroon, 3040 Limassol
Паказ стужкі «Чарнобыльская малітва»;

27 сакавіка:
🇨🇿Прага, 19:30, České muzeum hudby (Czech Museum of Music), Karmelitská 388/2
Канцэрт да Дня Волі;

29 сакавіка:
🇺🇸Філадэльфія, 16:00-22:00, Associated Polish Home – Dom Polski 9150 Academy Rd
Святкаванне Дня Волі;

30 сакавіка:
🇩🇪Кёльн, 13:30-16:00, Heumarkt
Акцыя;

Спіс будзе дапаўняцца на сайце!

Main carousel image