«Мы працуем з польскім бокам»
2025-03-18
Намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета Віталь Малчанаў у інтэрв'ю для «Беларускага Радыё Рацыя» пракаментаваў змяненні ў міграцыйнай палітыцы Польшчы:
📌 «Мы гаворым пра закон, паводле якога нельга прасіць уцякацтва на мяжы. І гэты закон зроблены для прадстаўнікоў трэціх краін. Польшча ў дадзеным выпадку проста абараняе сябе ад гэтага мігранцкага крызісу. Гэта мы разумеем вельмі добра»
📌 «Мы былі на сустрэчы з Паўлам Латушкам у Міністэрстве унутраных спраў Польшчы, размаўлялі з імі, і яны гавораць, што гэта не датычыцца беларусаў. Але толькі практычныя дзеянні нам будуць штосьці казаць»
📌 «Выдача гуманітарных віз скарачаецца, і польскі бок аб’явіў, што будзе скарачаць гуманітарныя візы, бо, на жаль, шмат беларусаў карысталіся гуманітарнымі візамі не ў гуманітарных мэтах. Але ж мы працуем з польскім бокам таксама, каб актывісты маглі атрымаць гэтыя візы, і тыя, хто змагаецца з рэжымам, каб атрымлівалі гэтыя візы і маглі ўехаць у бяспечную краіну»
📌 «Я не ведаю, чаму грамадзяне Беларусі не любяць уцякацтва. Канешне, трэба прасіць уцякацтва. Калі ёсць магчымасць, калі ёсць кейс. Бо гуманітарныя візы не даюцца без кейсаў. Але калі ж людзі жывуць па некалькі гадоў на гуманітарных візах… І пасля гэтага таксама трэба разумець другі бок, які пытаецца: а чаму так?»
@CabinetBelarus
