Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Беларусь у фокусе «Euronews»

2025-03-14

«Беларускае грамадства займае ў большасці сваёй антываенную пазіцыю, што важна асвятляць у СМІ на адным з вядучых тэлеканалаў Еўропы», – падкрэсліў намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка ў размове са старшынём рады дырэктараў «Euronews» Педрам Варгасам Давідам падчас мерапрыемства, прысвечанаму адкрыццю польскага офіса тэлеканала «Euronews» у Варшаве.

«Спадзяюся, што з адкрыццём офіса ў Польшчы "Euronews" будзе яшчэ больш звяртаць увагу на дзейнасць дэмакратычных сіл Беларусі, на барацьбу беларускага народа за свабоду, дэмакратыю і еўрапейскі выбар нашай краіны​​», – падкрэсліў Павел Латушка ў размове з выканаўчым дырэктарам «Euronews» Клаўсам Струмсам.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса, міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк, амбасадары замежных краін, акрэдытаваныя ў Варшаве, а таксама журналісты польскіх і міжнародных СМІ.

Павел Латушка ў размове са старшынём савета дырэктараў «Euronews» Педрам Варгасам Давідам адзначыў, што для рэгіянальнай бяспекі Беларусь мае ключавое значэнне, а Лукашэнка з’яўляецца інструментам Расіі для стварэння пагроз, у тым ліку ваеннага характару, для краін-чальцоў ЕС. Аднак беларускае грамадства займае ў большасці сваёй антываенную пазіцыю, што важна асвятляць у СМІ краін-чальцоў ЕС, у тым ліку на адным з вядучых тэлеканалаў Еўропы. Таксама дасягнута дамоўленасць аб узмацненні ўзаемадзеяння паміж беларускімі дэмакратычнымі інстытутамі і тэлеканалам «Euronews».

Педра Варгас Давід падкрэсліў, што тэлеканал будзе прапаноўваць беларусам у Беларусі бяспечны доступ да вяшчання «Euronews» з улікам рашэння рэжыму спыніць трансляцыю ў красавіку 2021 года тэлеканала на Беларусь.

@CabinetBelarus

Main carousel image