Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Запрашаем далучыцца да святкавання Дня Волі ў Варшаве !

2025-03-14

23 сакавіка, у нядзелю, а 13-й гадзіне, мы збяромся на плошчы Трох Крыжоў, а затым, несучы вялізны бела-чырвона-белы сцяг, накіруемся да Замкавай плошчы.

На лакацыях вас будуць чакаць выступленні палітычных і грамадскіх дзеячаў, а таксама музычныя нумары.

Вы таксама можаце падтрымаць арганізацыю свята сваім унёскам у збор на BYSOL.

Суарганізатары падзеі: «Беларусы Варшавы», Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі, Офіс Святланы Ціханоўскай, Народнае Антыкрызіснае Упраўленне, Беларускае Аб’яднанне Палітвязняў «Да волі», Музей Вольнай Беларусі, Рух Салідарнасці «Разам». Пры падтрымцы фонду Паўла Латушкі.

Інфармацыйныя партнёры: Беларускае Радыё Рацыя, Euroradio, BELSAT, Беларускі Моладзевы Хаб.

@CabinetBelarus

Main carousel image