Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

«Полк Каліноўскага – гэта кузня кадраў для будучых беларускіх сілавых структур, якія калісьці заменяць структуры афіцыйнага Мінска»

2025-03-11

Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Вадзім Кабанчук у эфіры Malanka Media даў каментарый да трохгоддзя Палка Кастуся Каліноўскага:

📌 «Падмурак палка Каліноўскага склалі людзі, якія прыехалі ва Украіну яшчэ ў 2014-2015 гадах. Гэта некалькі дзясяткаў чалавек. Мы дастаткова хутка разгарнуліся як нацыянальнае падраздзяленне напачатку вайны дзякуючы таму, што ў нас былі ўзгодненыя дзеянні, мы хутка дамовіліся з украінскім падраздзяленнем, у якім нам выдзелілі месца і зброю. Потым мы перайшлі ў міжнародны легіён, дзе Полк Каліноўскага зараз і ваюе. Магу сказаць, што хлопцы і дзяўчаты, якія прайшлі праз полк, атрымалі ўнікальны досвед. Такога досведу няма сёння ў афіцыйнай беларускай арміі»

📌 «Сёння полк Каліноўскага – гэта кузня кадраў для будучых беларускіх сілавых структур, якія калісьці заменяць структуры афіцыйнага Мінска. Нам трэба будзе рэфармаваць гэтую паўсаўковую армію, якая спрэс узброена старым савецкім узбраеннем і мае такія рудыменты «саўка», як зампаліты і ідэолагі. Усяго гэтага трэба будзе ў будучыні пазбаўляцца»

📌 «На жаль, не абышлося без страт. Полк пастаянна ўдзельнічае ў баявых дзеяннях. Некалькі дзясяткаў нашых хлопцаў загінулі. Ва Украіне імёнамі нашых хлопцаў, імем Кастуся Каліноўскага названа больш за 10 вуліц, сквераў – і ў Кіеве, і ў іншых гарадах. Дзясяткі нашых ваяроў ушанаваныя ўкраінскімі дзяржаўнымі ўзнагародамі, ёсць некалькі Герояў Украіны»

📌 «Людзі едуць да нас праз Еўропу, па-іншаму цяжка патрапіць ва Украіну. У нас было некалькі адчайных, якія прайшлі наўпрост праз мяжу беларуска-ўкраінскую. Але гэта некалькі чалавек. Дарэчы, “прывітанне“ беларускім памежнікам і АМАПаўцам, якія стаяць на мяжы»

📌 «Мы ведаем – у нас ёсць камунікацыя з тымі, хто знаходзіцца ў Еўропе, яны проста чакаюць – што будзе пэўны момант, акно магчымасцей, і нашыя шэрагі вельмі хутка зноў вырастуць, і за кошт ветэранаў, і за кошт новых рэкрутаў»

@CabinetBelarus

Main carousel image