Святлана Ціханоўская павіншавала беларусак-лаўрэатак Жаночай прэміі Ганны Кляйн
2025-03-07
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў Берліне адбылося ўзнагароджанне Жаночай прэміяй імя Ганны Кляйн, якая ўручаецца ў знак прызнання ўнёску жанчын у барацьбу за правы і роўнасць.
Сёлета ўпершыню прэмію атрымалі беларускі – першая намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Юлія Міцкевіч, фемактывістка Дар’я Афанасьева і праваабаронца, гендарная экспертка Ірына Альхоўка.
Беларуская лідарка шчыра павіншавала лаўрэатак, адзначыўшы:«Юлія, Дар’я, Ірына, вы прадстаўляеце тысячы беларускіх жанчын, якія не спыняюцца, не здаюцца і не маўчаць. Гэта вялікі гонар і радасць – ведаць, што беларускі натхняюць увесь свет. І ўвесь свет бачыць, як вы нястомна працуеце дзеля будучыні, свабоднай ад несправядлівасці».
