Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Збіраецца база беларускіх культурніцкіх арганізацый за мяжой. Запоўніце заяўку, калі вам можна пералічыць дапамогу

2025-03-05

Прадстаўніцтва на нацыянальным адраджэнні Кабінета стварае базу арганізацый, якім можна пералічваць 1,2% ці 1,5% падатку ў краінах Балтыі і Польшчы:

«Калі вы займаецеся культурай, адукацыяй, медыя або грамадскай дзейнасцю, гэта можа стаць добрым і дадатковым інструментам фінансавай падтрымкі вашай арганізацыі. Беларуская супольнасць хоча дапамагаць сваім – і гэта рэальны спосаб атрымаць такую дапамогу.

Магчыма, вам здаецца, што гэта не працуе, але ўжо шмат арганізацый паспяхова карыстаюцца гэтым механізмам. 1,2% ці 1,5% – гэта не асобны падатак, а грошы, якія людзі ўсё роўна плацяць, толькі яны могуць самі выбраць, куды іх накіраваць. Для вас гэта магчымасць атрымаць дадатковыя рэсурсы на важныя праекты, а для людзей – спосаб падтрымаць тое, што ім блізка.

Каб трапіць у спіс арганізацый, якія могуць атрымліваць такую падтрымку, запоўніце заяўку.

Мы плануем выкарыстаць гэтыя даныя для стварэння публікацыі і распаўсюджвання інфармацыі пра магчымасць накіравання 1,2%-1,5% падатку на падтрымку арганізацый, якія працуюць у сферы адукацыі, культуры, медыя і сацыяльных праектаў у гэтым годзе, і актуалізацыю ў наступныя гады»

@CabinetBelarus

Main carousel image