Юлія Міцкевіч, першая намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета, – пра неабходнасць падтрымкі зняволеных па палітычных матывах жанчын
2025-03-04
«Жанчыны ў беларускіх турмах сутыкаюцца з асаблівай жорсткасцю. Іх псіхалагічна і фізічна катуюць, ізалююць ад дзяцей, пазбаўляюць медыцынскай дапамогі і ствараюць для іх невыносныя ўмовы ўтрымання. Але яны не здаюцца нават у такіх умовах, падтрымліваюць адна адну, праяўляюць любоў і клопат.
Для беларускага рэжыму правы жанчын і гендарная роўнасць ніколі не былі важнымі ці прыярытэтнымі пытаннямі, а з 2020 года тыя, хто лічаць сябе ўладай, дзейнічаюць проста антыгуманна – б’юць па жанчынах, якія маюць голас, моц і сваю грамадзянскую пазіцыю, падзяляючы тым самым беларусак на “няправільных” і “правільных”.
Падтрымка жанчын у няволі – наш унёсак як дэмакратычнай супольнасці ў справу сацыяльнай справядлівасці. Таму кожны і кожная, хто сёння далучаецца да гэтай дапамогі, не проста ахвяруе матэрыяльна, але і робіць уклад у пабудову інклюзіўнай дэмакратыі, дзе голас жанчын не прыніжаецца, а мае значэнне»
@CabinetBelarus
