Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская выказалася з нагоды трэцяй гадавіны пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны

2025-02-24

📌 З самага дзяцінства нас вучаць, што вайна – гэта трагедыя, і няма нічога, што можа апраўдаць жорсткае кровапраліцце, зруйнаваныя гарады і бясконцыя смерці. У школах і ўніверсітэтах нам распавядаюць пра каштоўнасць чалавечага жыцця. Як жа атрымалася, што ўжо тры гады працягваецца поўнамаштабная вайна ва Украіне?

📌 Мы, беларусы, – самадастатковая нацыя. Мы супраць вайны і імкнёмся выхоўваць дзяцей, якія шануюць мір і волю, а не адгароджваюцца ад іншых калючым дротам.

📌 Звяртаюся да вас з заклікам: не дайце шанцу «рускаму міру» прарасці ў вас. Не верце ніводнаму слову пра «неабходныя страты» і «дэнацыфікацыю». Важна памятаць, хто развязаў гэтую вайну і на кім ляжыць адказнасць за сотні тысяч бессэнсоўных смерцяў.

@CabinetBelarus

Main carousel image