«Аснова для доўгатэрміновага стратэгічнага дыялогу паміж Польшчай і дэмакратычнай Беларуссю»
2025-02-05
– В.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі падвёў вынікі Касцюшкаўскага форуму, які адбыўся ў Гданьску:
«Касцюшкаўскі форум мае стаць штогадовай падзеяй, якая забяспечыць эфектыўны механізм для развіцця і ўзмацнення польска-беларускага партнёрства. Гэта не проста аднаразовая сустрэча, а аснова для доўгатэрміновага стратэгічнага дыялогу паміж Польшчай і дэмакратычнай Беларуссю.
Прадстаўнічасць дэлегацый краін Скандынавіі, Балтыі, Украіны, а таксама прысутнасць міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага сведчаць пра высокі ўзровень і значнасць мерапрыемства.
Важна, што, акрамя палітычных сіл, арганізатары далучылі да размовы шырокія колы грамадзянскай супольнасці. Круглыя сталы па гісторыі, культуры, адукацыі, навуцы і актывізме вызначаюць асноўныя кірункі нашага ўзаемадзеяння. Тут шмат выклікаў, але таксама і шмат магчымасцей.
У планах арганізатараў – не толькі штогадовы форум, але і рэгулярныя сустрэчы рабочых груп для выпрацоўкі далейшых рэкамендацый па паглыбленні супрацоўніцтва. Падчас секцыі адукацыі, у якой я ўдзельнічаў у якасці спікера, нас уразіла блізкасць падыходаў і ідэй з абодвух бакоў.
Форум – гэта вялікі крок насустрач Беларусі, зроблены нашымі польскімі партнёрамі на ўзроўні МЗС і іншых урадавых структур. Асабліва значна, што гэта адбываецца ў рамках лідарства Польшчы ў Еўрасаюзе, што яшчэ больш павышае статус мерапрыемства. Гэта дае надзею, што агучаныя планы будуць рэалізаваныя»
@CabinetBelarus
