Ціханоўская і Латушка абмеркавалі з міністаркай Швецыі падтрымку для незалежных медыя, шляхі вызвалення палітвязняў і прыцягненне рэжыму да адказнасці
2025-02-05
Падчас Касцюшкаўскага форуму ў Гданьску кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская і яе намеснік Павел Латушка правялі сустрэчу з міністаркай па справах ЕС Швецыі Джэсікай Розенкранц. Абмеркавалі:
1️⃣ падтрымку Швецыяй незалежных беларускіх медыя і журналістаў;
2️⃣ сітуацыю з палітвязнямі і шляхі да іх вызвалення;
3️⃣ інструменты прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці. Павел Латушка прадставіў тры магчымыя кірункі для гэтага:
- падтрымка звароту ўрада Літвы ў Міжнародны крымінальны суд – прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа;
- расследаванне ваеннага злачынства – незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыю Беларусі і іх наступнай індактрынацыі;
- стварэнне спецыяльнага трыбунала – і выкарыстанне механізму трыбунала для прыцягнення да адказнасці за злачынства агрэсіі.
Бакі дамовіліся аб правядзенні прававых кансультацый для абмеркавання ўсіх магчымых міжнародных інструментаў, якія садзейнічаюць прыцягненню Лукашэнкі і яго атачэння да адказнасці.
@CabinetBelarus


