Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Палітычная дыскусія на Касцюшкаўскім форуме: шлях да дэмакратычнай Беларусі

2025-02-04

Падчас асноўнай часткі палітычнай панэлі ўдзельнікі абмеркавалі сучасны стан беларускай дзяржаўнасці, перспектывы прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за міжнародныя злачынствы, магчымасці дэмакратычных пераўтварэнняў, а таксама падтрымку незалежных СМІ і грамадскага сектара. Асобна было падкрэслена, што, як і некалі чальцы «Салідарнасці», беларускія дэмакратычныя сілы павінны быць гатовыя несці перамены, калі адкрыецца адпаведнае акно магчымасцей.

Павел Латушка: «Упэўнены, што польскі народ, як ніхто іншы, разумее, што зараз перажываюць беларусы. Узровень рэпрэсій у Беларусі беспрэцэдэнтны. Для гістарычнага разумення лукашызм – гэта нават не камуністычны рэжым у Польшчы ў мінулым стагоддзі, таму што Лукашэнка дзеля захавання сваёй улады гатовы не толькі парушаць правы чалавека і прынцыпы дэмакратыі, але нават знішчаць беларускі народ і незалежнасць Беларусі. Сёння для нас самым галоўным выклікам зяўляецца захаванне незалежнасці Беларусі. І неабходна ўсвядоміць раз і назаўжды, што гарантам незалежнасці можа быць толькі беларускі народ».

У працы форуму ўдзельнічаюць кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская, яе намеснік Павел Латушка, прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Уладзімір Астапенка, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі, кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч, намеснікі прадстаўніка па транзіце ўлады Кабінета Арцём Брухан і Юрый Губарэвіч, намеснікі прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета Станіслаў Салавей і Віталь Малчанаў і інш.

@CabinetBelarus

Main carousel image