Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Латушка: «Мы можам канстатаваць, што Лукашэнка перадаў Расіі функцыі кантролю ўезду замежнікаў у Беларусь»

2025-02-03

У студзені 2025 года ўступіла ў сілу Пагадненне паміж урадам Лукашэнкі і урадам Расійскай Федэрацыі аб узаемным прызнанні віз і па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаў – удзельніц Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

У артыкулах 2-5 пагаднення замацаваныя ключавыя палажэнні, якія змяшчаюць узаемныя абавязацельствы Беларусі і Расіі, якія непасрэдна змяняюць міграцыйны парадак абедзвюх краін і нясуць патэнцыйныя дадатковыя рызыкі для краін-суседак Беларусі ў ЕС у бягучым кантэксце міграцыйнага крызісу на мяжы краін ЕС і Беларусі.

У прыватнасці, згодна з палажэннямі арт. 2 Пагаднення, замежныя грамадзяне, якія атрымалі ўязную (любую) візу Расійскай Федэрацыі, маюць права накіроўвацца праз/знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Уводзячы такія меры, рэжым Лукашэнкі фактычна губляе магчымасці першаснага кантролю ўезду замежнікаў з боку консульскай службы МЗС.

Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка адзначыў: «Галоўным адрозненнем новага міграцыйнага парадку ад папярэдняга з'яўляецца магчымасць замежных грамадзян уязджаць на тэрыторыю Беларусі па расійскіх візах на законных падставах.

У такіх умовах, патэнцыйныя незаконныя мігранты, якія плануюць перасячэнне мяжы Беларусі і краін ЕС, змогуць знаходзіцца ў Беларусі на цалкам законных падставах да патэнцыйнага моманту здзяйснення незаконнага перасячэння мяжы Беларусі і ЕС.

Фактычна парадак уезду для такіх асоб у Беларусь палягчаецца, а на карысць Расійскай Федэрацыі перадаецца частка суверэнных правоў Беларусі па прадастаўленні права на ўезд замежнікаў. Тым самым расійскаму боку прадастаўляюцца дадатковыя магчымасці прамога ўплыву на паток незаконнай міграцыі з Беларусі ў краіны ЕС».


@CabinetBelarus

Main carousel image