Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета Маргарыта Ворыхава падтрымлівае ініцыятыву адзначаць 2 лютага Дзень Нязломнасці
2025-02-01
«Гэты дзень не толькі пра герояў нашага мінулага, але і пра ўсіх, хто будуе новую Беларусь ўжо сёння, каб жыць у ёй заўтра. Беларуская моладзь заслугоўвае лепшай будучыні – і гатовая за яе змагацца.
Кастусю Каліноўскаму было ўсяго 26 гадоў, калі ён прыняў гераічную смерць. І я б хацела сказаць, што зараз іншыя часы – і нам не прыйдзецца плаціць такую ж цану.
Але мы – беларуская моладзь – яе плацім. Як гэта зрабіла 24-гадовая беларуская добраахвотніца Маша Зайцава, абараняючы Украіну. Як гэта зрабіў 31-гадовы Раман Бандарэнка, абараняючы свой дом.
Іх не зламалі, яны жывуць у кожным і кожнай з нас. І нас таксама не зламаюць. Бо гэта не проста пра здольнасць вытрымаць удар, гэта пра гатоўнасць дзейнічаць далей і ісці наперад.
Моладзь Беларусі сутыкнуліся са шматлікімі выклікамі: зняволеннем, вымушанай эміграцыяй, знішчэннем магчымасцей і нармальнага жыцця. Але яна ідзе.
Вучыцца, аб’ядноўваецца, знаходзіць новыя шляхі ўплыву, стварае ініцыятывы, жыве ў Беларусі ці рыхтуецца да вяртання ў яе. Таму гэты дзень і пра нас»
#ДзеньНязломнасці
@CabinetBelarus
