Міжнародная салідарнасць павінна выходзіць за межы дэкларацый
2025-02-01
Намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Ірына МакЛейн ўзяла ўдзел у мерапрыемстве Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе. Сустрэча была прысвечана праблеме палітвязняў у Беларусі, у тым ліку замежных грамадзян, якіх рэжым утрымлівае ў месцах несвабоды.
Сярод удзельнікаў – праваабаронцы з «Вясны», Dissidentby і ўкраінскага цэнтру «Зміна», а таксама прадстаўнікі амбасадаў.
У прамове Ірына МакЛейн падкрэсліла, што міжнародная салідарнасць павінна выходзіць за межы дэкларацый і заклікала дыпламатаў да рэальных дзеянняў:
✨далучацца да ініцыятыў салідарнасці, такіх як праграма шэфства Libereco;
✨дапамагаць беларусам, якія былі вымушаныя пакінуць краіну;
✨рабіць публічныя заявы ў падтрымку палітвязняў;
✨аказваць адрасны ціск на рэжым.
Асобна яна адзначыла, што беларусы, якія эмігравалі пасля 2020 года, таксама з’яўляюцца ўразлівай групай, і міжнародная супольнасць павінна ўлічваць гэта пры фарміраванні сваёй палітыкі ў дачыненні да беларусаў у выгнанні.
@CabinetBelarus

